СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Навіны

Інфармацыя аб налічэннях па спажытым газе .

17/04/2024 14:35

 Фьючерс на газ за день вырос на 19%. Что это значит и заработает ли на этом российский инвестор? (спойлер: нет) | Банки.ру

Столінскі РГС інфармуе, што пачынаючы з красавіка месяца бягучага года ў сувязі з пераходам на новае праграмнае забеспячэнне і ўніфікацыю разлікаў за газ па ўсёй рэспубліцы, налічэнні ў АРІП па спажытым газе і аказаных паслугах будуць перадавацца пасля 10-га дня кожнага месяца. Калі 10 лік будзе выпадаць на выходны дзень, дадзеныя для АРІП будуць фармавацца ў першы працоўны дзень пасля выходнага.
Таксама звяртаем вашу ўвагу, што ў сувязі з пераходам на новае праграмнае забеспячэнне ўсіх газазабеспячальных арганізацый рэспублікі і апрацоўку вялікай колькасці асабовых рахункаў магчымыя недакладнасці і памылкі пры налічэнні платы за спажыты газ ці паслугі.
Калі пры аплаце ў вас узнікнуць пытанні ў правільнасці паказанняў ці налічэнняў, вы можаце звярнуцца ў службу разлікаў за газ для пераразліку па тэлефонах: 22723 (г.Столін) або 67867 (г.Давыд-Гарадок).
  Просім прабачэння за часовыя нязручнасці.

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі