СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Навіны

Забарона на лоўлю судака!

15/04/2024 10:48

Запрет на лов судака вводится в Беларуси с 15 апреля - Жыцце Палесся
Столінская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае! З мэтай захавання папуляцыі судака і стварэння спрыяльных умоў для яго ўзнаўлення ва ўсіх рыбалоўных угоддзях рэспублікі з 15 красавіка па 30 мая яго здабыча забаронена.
У выпадку здабычы (вылаву) судака ў названыя тэрміны, ён павінен з найменшымі пашкоджаннямі незалежна ад яго стану неадкладна выпускацца ў натуральнае асяроддзе пасялення (непасрэдна ў месца лоўлі). За незаконную лоўлю судака прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па частцы 1 артыкула 16.25 КаАП Рэспублікі Беларусь, а парушальніку пагражае штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь і за кожную асобіну судака давядзецца яшчэ заплаціць шкоду, якая разлічваецца на падставе таксаў, вылічаных у трайным памеры. Такім чынам за аднаго судака шкода складзе 18 базавых велічыняў (720 рублёў). У выпадку, калі сума шкоды складзе 100 і больш базавых велічыняў, надыходзіць крымінальная адказнасць.
Акрамя таго, за знаходжанне ў рыбалоўных угоддзях або на прылеглай да іх тэрыторыі на адлегласці да аднаго кіламетра ад берагавой лініі рыбалоўных угоддзяў з судаком, лоўля якога з 15 красавіка па 30 мая забаронена, без дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць валодання рыбай, або яе перамяшчэнне (транспарціроўка) ) прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па частцы 3 артыкула 16.25 КаАП Рэспублікі Беларусь, што цягне накладанне штрафу ў памеры ад 5 да 30 базавых велічынь.
Паважаныя рыбаловы не забывайце, што выкананне ўсталяваных Правіламі аматарскага рыбалоўства патрабаванняў спрыяе захаванню рыбных запасаў, што дазволіць вам і ў будучыні прыемна бавіць час на вадаёмах і вадацёках нашай краіны. Столінская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету просіць Вас, паважаныя аматары прыроды, быць узаемнаветлівымі ў зносінах з навакольным асяроддзем, быць рацыянальнымі спажыўцамі яе рэсурсаў, не заставацца ў баку і не быць абыякавымі да праблем захавання і прымнажэння прыродных багаццяў.
Калі Вы сталі сведкам парушэння прыродаахоўнага заканадаўства, паведаміце нам па тэлефоне 8-01655-51165, дайце відэаматэрыял на Viber, WhatsApp, Telegram па нумары + 375-29-1236459, а таксама электроннай пошце: _mri@gosinspekciya.gov.

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі