Версия для слабовидящих transparent_line
Столинский районный
исполнительный комитет
(
fotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_imagefotogallery_image
Belorussia_map
)
Меню
h_line_delimetr
Год народного единства



Дзень адзінства – па-турысцку
Дзень адзінства – па-турысцку
Подробнее...
 
БРСМ прысвяціў велапрабег Году народнага адзінства

Году народнага адзінства прысвяцілі велапрабег па месцах баявой славы нашых суайчыннікаў, які стартаваў 13 верасня на плошчы Леніна г. Століна. Арганізатарам мерапрыемства выступіў Столінскі РК ГА «БРСМ».

Моладзь усклала кветкі да брацкай магілы савецкіх воінаў, партызан і ахвяр фашызму. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто прайшоў праз пекла вайны, хто змагаўся за нас, хто аддаў сваё жыццё дзеля міру..

Далей актывісты накіраваліся ў в. Варані, якая лічыцца сястрой Хатыні. Па дарозе да актывістаў далучыліся вучні Стружскай сярэдняй школы. У Варанях усклалі квкткі да помніка ахвярам фашызму. Настаўнік Варанёўскай школы Леанід Шпак расказаў пра трагічныя падзеі, якія адбыліся на тэрыторыі населенага пункта ў час Вялікай Айчыннай вайны.



 
Адзінства нацыі – паспяховая будучыня

Сёння ўпершыню Беларусь святкуе Дзень народнага адзінства.

Разнапланавыя мерапрыемствы з гэтай нагоды праходзяць ужо на працягу тыдня па ўсёй краіне. Гэта велааўтапрабегі, лёгкаатлетычныя кросы, школьныя лінейкі, інтэлектуальня спаборніцтвы, дыялогавыя пляцоўкі і шмат іншага.
15 верасня ў горадзе Століне прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню народнага адзінства. Землякоў і гасцей вітаў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Столінскага райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі: – Сапраўдны сэнс свята глыбока сімвалічны. Ён не столькі вяртае нас у мінулае, колькі прапануе звярнуць нашы погляды ў будучыню.
Яднанне дзеля захавання нашай багатай гісторыі, унікальнай культуры, яднанне дзеля фарміравання магутнай і ганаровай дзяржавы, у якой будуць жыць нашы дзеці.
Адноўленае ў 1939 годзе адзінства беларускага народа дазволіла выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца на міжнародным узроўні, стаць аднымі з заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
Народная перамога вылучыла адзінства нацыі ў разрад самых высокіх духоўных каштоўнасцяў. Любоў да Радзімы, да людзей, да справы аб’ядноўваюць нас з нашымі продкамі. І таксама як яны, мы працягваем умацоўваць адзінства нашага грамадства, разумеючы, што гэта залог паспяховага развіцця краіны на гады, на дзесяцігоддзі наперад.
Кіраўнік раёна агучыў і асноўныя моманты ў развіцці сучаснай Століншчыны. Дзякуючы дзяржаўнай палітыцы і сумесным намаганням усіх жыхароў, у рэгіёне добра развіваецца аграрны сектар. Ёсць значныя вынікі па тэмпах росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі. За апошнюю пяцігодку тэмп росту вытворчасці малака склаў каля 140 працэнтаў, а па выніках мінулага года атрымана 130 тысяч тон гэтага прадукту. Гэта дзясятае месца сярод 118 раёнаў краіны.
Фермерскія гаспадаркі Століншчны штогод вырабляюць больш за 30 працэнтаў сельгаспрадукцыі. Садавіна і агародніна пастаўляецца не толькі ў гандлёвыя кропкі Беларусі, а і краіны бліжняга і далёкага замежжа. Вядомы і нашы прамысловыя прадпрыемствы – ААТ «Савушкін прадукт», КУВП «Манькавічы», Столінскі і Давыд-Гарадоцкі хлебазаводы, ПП «Полесские пряности», ФГ «Альшаны» і іншыя.
Актыўна будуюцца ў раёне шматкватэрныя і індывідуальныя жылыя дамы, што ў сваю чаргу выклікана вялікай колькасцю мнагадзетных сем’яў. Кожная трынаццатая жанчына, узнагаро-джаная ордэнам Маці ў Беларусі, мае Столінскую прапіску.
Працягваюцца работы па вода- і газазабеспячэнні, добраўпарадкаванні і будаўніцтве дарог. Дынамічна развіваецца прыватны бізнес. Пастаянна ўмацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў сацсферы.
У нас пануе ўзаемная павага прадстаўнікоў усіх веравызнанняў.
Рэспубліка Беларусь – незалежная, суверэнная краіна. А гэта ў сучасным свеце могуць дазволіць сабе адзіныя дзяржавы. Беларусь у іх ліку і гэта наш гонар! Мы моцныя, калі мы адзіныя!
Старшыня райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі выказаў словы падзякі і шчырага прызнання ўсім, хто сваёй працай уносіць значны ўклад у развіццё раёна, хто актыўна займаецца грамадскай дзейнасцю, праяўляе сваю грамадзянскую пазіцыю. Лепшыя з іх былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі райвыканкама, а таксама граматамі раённага Савета дэпутатаў.
На славу пастараліся і нашы прафесіяналы сцэны. Цудоўныя канцэртныя нумары правялі па старонках развіцця Беларусі ад старажытнасці да сучасных гадоў.


 
В г. Столине прошёл легкоатлетический забег «За единую Беларусь!»
Подробнее...
 
Столин! Автопробег «Символ единства»: Нас всех объединяет родная земля!

Столинщина присоединилась к самому масштабному автопробегу в Беларуси «Символ единства». Цель мероприятия – объединение жителей страны, представителей местных органов власти, гражданского общества в рамках Года и Дня народного единства. Организатором мероприятия выступает РОО «Патриоты Беларуси».

Данная акция будет проходить с 3 по 15 сентября по всем областям страны. Начался автопробег с Брестской области.

Торжественный старт автопробегу был дан в мемориальном комплексе «Брестская крепость-герой». Около 700 километров проехали участники автопробега «Символ единства»  по Брестчине с передачей эстафеты от одного региона к другому.

4 сентября на площади Ленина в Столине  жители района встречали участников автопробега. С приветственным словом к присутствующим обратился  заместитель  председателя райисполкома Сергей Фёдорович Сидоревич.

Символом единства выступает зерно урожая 2021 года. В каждом районном центре труженики передают мешочек с зерном нового урожая участникам автопробега. Затем из собранного зерна планируется испечь большой каравай.

Мешочек с зерном со Столинской земли вручил организаторам акции начальник Столинской районной государственной инспекции по семеноводству, карантину и защите растений Александр Анастасьевич Демчук.

Более 100 автомобилей выстроились в колонну и двинулись к границе Столинского и Пинского района, чтобы передать эстафету дальше.

Радостно  встречали колонну жители агрогородка Федоры. У мемориала в честь воинов-освободителей 212 стрелковой дивизии состоялся торжественный митинг, с возложением цветов к памятнику.


 



Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Контактная информация
Столинский районный
исполнительный комитет
225510, г.Столин, ул.Советская, 69,
e-mail: stolinrik@brest.by
Режим работы: с 8.00 до 17.00,
обед с 13.00 до 14.00,
выходные дни: суббота, воскресенье
8-01655-2-30-08
h_line_delimetr
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Столинский районный
исполнительный комитет
225510, г.Столин, ул.Советская, 69,
e-mail: stolinrik@brest.by
Сайт разработан
БОКУП "Центр внедрения научно - технических разработок"
Каменецкий Брестский Малоритский Жабинковский Пружанский Кобринский Берёзовский Дрогичинский Ивацевичский Ивановский Барановичский Ляховичский Ганцевичский Пинский Лунинецкий Столинский