Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

МІНІСТЭРСТВА ПА ПАДАТКАХ І ЗБОРАХ НАГАДВАЕ

15/07/2024 10:37

 
Паважаныя плацельшчыкі! Міністэрства па падатках і зборах нагадвае, што з 1 ліпеня 2025 года ўступаюць у сілу змены ў частцы выкарыстання касавага і іншага абсталявання пры прыёме сродкаў плацяжу, а менавіта: аб выкарыстанні касавага абсталявання, якое адпавядае новым патрабаванням заканадаўства; аб падключэнні касавага абсталявання, якое забяспечвае ўлік неабходнай інфармацыі і яе перадачу ў сістэму кантролю касавага абсталявання; аб пашырэнні пераліку выпадкаў, у якіх суб'екты гаспадарання абавязаны выкарыстоўваць касавае абсталяванне; аб пашырэнні пераліку аб'ектаў (відаў дзейнасці), у якіх (пры ажыццяўленні якіх) суб'ектам гаспадарання неабходна выкарыстоўваць плацежныя тэрміналы. З больш падрабязнай інфармацыяй аб зменах з 01 ліпеня 2025 года у выкарыстанні касавага і іншага абсталявання пры прыёме сродкаў плацяжу ў адкрытым (бясплатным) доступе можна азнаёміцца ​​ў сеткавым выданні «padatak.by», заснавальнікам якога з'яўляецца Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.
 
ЖЫВІЦЕ МУДРА! Працуйце сумленна!

 

Усе навіны
© СТОЛІНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.