Паводзіны пры ўзнікненні загарання ці выяўленні пажару залежыць ад канкрэтнай абстаноўкі і ўмоў распаўсюджвання агню. Аднак у любым выпадку нельга ўпадаць у паніку і губляць самавалоданне. Варта як мага хутчэй патэлефанаваць у дзяжурную службу МНС па нумары «101» ці «112» і паведаміць аб пажары, а самому паспрабаваць хутка ацаніць сітуацыю і дзейнічаць у залежнасці ад узросту, навыкаў і магчымасцяў, не падвяргаючы сваё жыццё небяспецы. У большасці выпадкаў, калі загаранне выяўлена ў самай пачатковай стадыі, яго можна ліквідаваць літаральна адной шклянкай вады ці, накрыўшы мокрым абрусам, коўдрай, любым іншым шчыльным несінтэтычным матэрыялам; пры магчымасці - скарыстацца вогнетушыцелем адпаведнага класа. Але калі полымя ўжо распаўсюдзілася і неабходна ўмяшанне прафесійных ратавальнікаў, тады трэба як мага хутчэй найкарацейшым і самым бяспечным шляхам пакінуць памяшканне, кватэру, будынак і патэлефанаваць у дзяжурную службу МНС па нумары "101" ці "112". Самае галоўнае пры гэтым - паспрабаваць хутка ацаніць сітуацыю і ступень небяспекі для сябе асабіста, для жыхароў сваёй кватэры, для суседзяў па лесвічнай клетцы. Задача цяжкая нават для дарослага чалавека, улічваючы незвычайнасць сітуацыі, у якую трапляе чалавек пры пажары.
Што казаць пра дзяцей, пакінутых без нагляду, у якіх няма дастатковага досведу і ведаў аб навакольным свеце.
Каб пазбегнуць трагедыі, знайдзіце час і словы, каб растлумачыць свайму дзіцяці, чым небяспечны агонь, перыядычна нагадвайце яму пра гэта. Адных перакананняў недастаткова, замацоўвайце іх асабістым прыкладам: бессэнсоўна растлумачыць дзіцяці правілы пажарнай бяспекі, калі мама кідае ў смеццевае вядро запаленую запалку, а тата песціцца з запальнічкай. У маленькіх дзяцей недастаткова ведаў і жыццёвага вопыту, таму яны імкнуцца пераймаць навакольным іх дарослым, у першую чаргу - сваім бацькам. Таму ў Вашых сілах закласці асновы бяспечных паводзін у дзіцяці.

ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ!
захоўвайце запалкі, запальніцы ў недаступных для дзяцей месцах;
не дазваляйце дзецям самастойна карыстацца газавымі і электрычнымі прыборамі, тапіць печы;
растлумачце дзіцяці, што ў выпадку ўзнікнення пажару неабходна выбягаць на вуліцу і ні ў якім разе не хавацца;
не запалохваючы дзіця, раскажыце правілы бяспекі і «прайграйце» розныя сітуацыі;
вывучыце з дзіцем ваш хатні адрас і нумар тэлефона, каб пры неабходнасці ён мог сам звярнуцца па дапамогу ў службу выратавання;
каля тэлефона на аркушы паперы напішыце нумары экстраных службаў, і растлумачце дзіцяці пры якіх абставінах імі можна скарыстацца (101 і 112 – служба выратавання);
і самае галоўнае, ні пры якіх абставінах не пакідайце дзяцей без нагляду.
Выконваючы дадзеныя правілы вы, бацькі, зможаце засцерагчы сваё дзіця ад бяды.