Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // ЭКАНОМІКА // Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка

22/11/2023 10:11
 У склад аграпрамысловага комплексу раёна ўваходзіць 17 сельскагаспадарчых арганізацый (тры з іх прыватных - ПСУП "МАКСЕММІЛК", СУП "Рубельскі", СУП "Грушава-Мілк"): 1 сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў, 6 адкрытых акцыянерных таварыства, 7 камунальных унітарных вытворчых прадпрыемстваў, прадпрыемства па абслугоўванні аграпрамысловага комплексу раёна - ААТ «Столінрайаграсэрвіс»

У раёне зарэгістравана 66 сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак. На 01.01.2023г. за імі замацавана 3432 га зямлі, сельгасугоддзяў - 2756 га, у т.л. раллі - 1143га. Фермеры спецыялізуюцца ў асноўным на вытворчасці агародніны. У апошні час развіваецца пладаводства.

Сельскагаспадарчыя ўгоддзі сельскагаспадарчых арганізацый складаюць 104,1 тыс. га, у т.л. раллі 48,9 тыс. га, разаранасць складае 43,9%. Сярэдні бал сельгасугоддзяў - 30,0 раллі - 31,2.

Сельская гаспадарка раёна спецыялізуецца на вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі: вытворчасці малака і мяса буйной рагатай жывёлы. У раслінаводстве найбольшае развіццё атрымала вырошчванне збожжавых культур, цукровых буракоў, рапсу, бульбы, кормавытворчасць.

У 2022 г. удзельная вага ў валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі прадукцыя раслінаводства займае 51,6%, жывёлагадоўлі - 48,4%.

Вытворчасць малака складае 151,5 тысячы тон. Надой на адну карову - 6812 кг. Закуплена малака ў насельніцтва - 2,2 тысяч тон.

Па стане на 1 студзеня 2023 года колькасць буйной рагатай жывёлы склала 90000 галоў, у тым ліку кароў - 22870 галоў.