У склад аграпрамысловага комплексу раёна ўваходзіць 16 сельскагаспадарчых арганізацый (тры з іх прыватных - ПСУП "МАКСЕММІЛК", СУП "Рубельскі", СУП "Грушава-Мілк"): 1 сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў, 5 адкрытых акцыянерных таварыства, 7 камунальных унітарных вытворчых прадпрыемстваў.
У Столінскім раёне ёсць прадпрыемства па абслугоўванні аграпрамысловага комплексу раёна - ААТ "Столінрайаграсэрвіс".
У раёне на 01.01.2026 г. зарэгістравана 77 сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак. За імі замацавана 3675 га землі. Фермеры спецыялізуюцца ў асноўным на вытворчасці гародніны і пладоў. Сельскагаспадарчыя ўгоддзі сельскагаспадарчых арганізацый складаюць 89 тыс. га, у т.л. раллі 41,8 тыс. га, разаранасць складае 46%. Сярэдні бал сельгасугоддзяў - 30,0 раллі - 30,7.
Сельская гаспадарка раёна спецыялізуецца на вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі: вытворчасці малака і мяса буйной рагатай жывёлы. У раслінаводстве найбольшае развіццё атрымала вырошчванне збожжавых культур, цукровых буракоў, рапсу, бульбы, кормавытворчасць.
У 2025 г. удзельная вага ў валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі прадукцыя раслінаводства займае 44,6%, жывёлагадоўлі - 55,4%. Вытворчасць малака складае 204,8 тысячы тон. Надой на адну карову - 8166 кг.
Па стане на 1 студзеня 2026 года колькасць буйной рагатай жывёлы склала 86437 галоў, у тым ліку кароў - 24800 галоў.