Численность населения района составляет 68,6 тыс. человек, в том числе сельского населения – 43,5 тыс. человек. В 40 учреждениях образования района обучается 9858 учащихся.

Для рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне фізічнай культуры і спорту на тэрыторыі раёна ёсць 265 фізкультурна-спартыўных збудаванняў, у тым ліку 170 у сельскай мясцовасці, 47 спартыўных залаў, 142 плоскасцевыя спартыўныя збудаванні.
У раёне функцыянуе тры буйныя спартыўныя збудаванні: фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Камунальнік» (РФСК г. Столін), фізкультурна-спартыўны комплекс «Аквамарын» (ДЮСШ г. Столін), фізкультурна-аздараўленчы комплекс АГ. Альшаны (ДУА Альшанская СШ №2), якія акрамя асноўнай дзейнасці праводзяць работу фізкультурна-аздараўленчай накіраванасці для ўсіх грамадзян раёна.
У Столінскім раёне функцыянуе 3 вучэбна-спартыўныя ўстановы (УСУ "ДЮСШ г. Столін", УСУ "ДЮСШ г. Давыд-Гарадок", УСУ "ДЮСШ ППА КСУП "Беражное" Беларускага прафсаюза работнікаў АПК" у якіх навучаецца 1099 спартсменаў-навучэнцаў.
У ДЮСШ працуюць аддзяленні па 8 відах спорту: баскетбол, барацьба вольная, валейбол, веславанне на байдарках і каноэ, дзюдо, лёгкая атлетыка, футбол і плаванне.
Працу са спартсменамі-навучэнцамі ў навучальна-спартыўных установах праводзяць 37 трэнераў-выкладчыкаў.
Для заняткаў фізкультурай сельскай моладзі ў асенне-зімовы перыяд часу, па ўзгадненню з аддзелам адукацыі, спорту і турызму, адміністрацыямі школ прадастаўляюцца на бязвыплатнай аснове спартыўныя залы агульнаадукацыйных школ. Для гэтай катэгорыі насельніцтва на пастаяннай аснове праводзяцца: турніры і чэмпіянаты раёна па валейболе, футболе, баскетболе, міні-футболе, настольным тэнісе, шахматах, шашках, так у чэмпіянаце раёна па футболе - 10 каманд, валейболе - 8 каманд, міні - футболе - 8 каманд.
Усяго ў раёне прыцягнута да заняткаў фізічнай культурай па месцы працы, вучобы, жыхарства, секцыях, аздараўленчых групах, клубах па спартыўных інтарэсах больш за пятнаццаць тысяч чалавек, з іх больш за восем тысяч у сельскай мясцовасці.