Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА // Адпачынак, турызм и спорт

Установа «Столінскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб»

25/04/2025 09:04
 Установа «Столінскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб»



Нашы кантакты:

225510 Брэсцкая вобл., г.Столін, вул.Леніна 10/104.

Старшыня: ТАРЧЫЛА Васіль Міхайлавіч

тэл. +3751655 6 04 77

Намеснік старшыні па асноўнай дзейнасці: Лазейка Святлана Уладзіміраўна

тэл. +375 1655 6 14 82

Электронная пошта:

RFSK@STOLINRFSK.BY

Сайт: https://stolinrfsk.by/

Тэл. +3751655 6 04 77

тэлфакс +3751655 6 14 82


Паважаныя жыхары і госці г. Століна!



У жніўні 2006 года адкрылася ўстанова "Столінскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб". На яго балансе стаіць будынак фізкультурна-спартыўнага комплексу. ФАК - гэта спартыўная зала, трэнажорная зала, дзе можна праводзіць розныя спартыўныя мерапрыемствы.

Падрабязную інфармацыю аб нашым комплексе можна прагледзець на сайце http://www.stolinrfsk.by/.

Запрашаем Вас з сем'ямі, з сябрамі, у нас Вы знойдзеце заняткі з улікам інтарэсаў кожнага. У нашым ФСК працуюць секцыі рукапашнага бою, вольнай барацьбы, фітнэса. Заняткі праводзяць кваліфікаваныя спецыялісты, прафесіяналы сваёй справы.
Кароткае апісанне дзейнасці

На ФАК «Камунальнік»

Працуюць секцыі:

- АФП (25 чалавек, 1 інструктар-метадыст).

На базе ФАКу займаюцца навучэнцы УСУ "ДЮСШ г.Столін" і УСУ "ДЮСШ в. Беражное".

Аздараўленчая работа з насельніцтвам праводзіцца з 12-00 да 21-00. 

Матэрыяльна-тэхнічнае абсталяванне

ФАК уключае ў сябе 1 спартыўная зала, абсталяваных для заняткаў рознымі відамі спорту, трэнажорная зала, раздзявалкі і душавыя. 

1. Трэнажорная зала. Зала аснашчана прафесійным трэнажорным абсталяваннем і кардыятрэнажорамі. У памяшканні залы ўсталяваны кандыцыянер, які стварае камфортныя ўмовы для заняткаў.

2. Гульнявая зала мае паркетнае пакрыццё і прызначана для заняткаў спартыўнымі гульнямі (баскетбол, футбол, валейбол, гандбол, лёгкая атлетыка, настольны тэніс, вялікі тэніс). Яго памер складае 38 х 18 м. Зала абсталявана трыбунамі на 65 месцаў.
Комплекс аказвае платныя паслугі:

1. Фізкультурна-аздараўленчыя паслугі:
- навучанне рукапашнаму бою;
- навучанне вольнай барацьбе;
- розныя напрамкі фітнесу;
- заняткі ў трэнажорных залах;
- прадастаўленне спартыўнай залы для заняткаў рознымі відамі спорту.

2. Пракат зімовага інвентара
- канькі;
- лыжы;
- санкі-ледзянкі
- снегакаты;
- ватрушкі.

3. Пракат летняга інвентара
- намёты;
- веласіпеды;
- самакаты;
- скейты;
- ролікавыя канькі;
- выратавальныя камізэлькі, заплечнікі, кілімкі і многае іншае.


Арганізацыя спартыўных мерапрыемстваў і збораў.

На базе ФАК "Камунальнік" ёсць магчымасць арганізаваць спартыўныя зборы каманд па наступных відах спорту:

валейбол;
гандбол;
баскетбол;
футбол.
Установа «Столінскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб»