Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным

«Дзікае» паляванне...

11/11/2024 14:11
 Супрацоўнікамі Столінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету 27.10.2024 пры ажыццяўленні дзяржаўнага кантролю за арганізацыяй і правядзеннем калектыўных паляванняў у паляўнічых угоддзях, арандаваных Столінскай РАС РДГА «БТПР», у раёне в. Вароні Столінскага раёна, пры праверцы групы здабычы адной асобіны сеголетка казулі. Супрацоўнікамі інспекцыі ўстаноўлена месца правядзення незаконнага палявання, здабычы і раздзелкі казулі.
У ходзе праверкі ўстаноўлена, што падчас загоннага палявання паляўнічым С., жыхаром Столінскага раёна, былі здабыты дзве асобіны казулі, а егеру Столінскай РАС РДГА «БТПР», які праводзіў паляванне, для афармлення дазвольных дакументаў паляўнічы С. паведаміў аб здабычы толькі адной асобіны казулі. .
Такім чынам, навакольнаму асяроддзю нанесена шкода ў памеры 120 базавых велічыняў на суму 4800 рублёў, якая ўжо парушальнікам кампенсаваны ў добраахвотным парадку ў поўным аб'ёме.
У паляўнічага С. канфіскавана паляўнічую зброю і патроны да яе, дазвольныя дакументы на паляванне.
Столінскім раённым аддзелам Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці ў адносінах да паляўнічага С. распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 282 КК Рэспублікі Беларусь за незаконную здабычу казулі без належнага на тое дазволу, што прывяло да прычынення ўрону ў буйным памеры.
Неабходна адзначыць, што парушальнік з'яўляецца законным паляўнічым, браў удзел у законным паляванні, раней да адказнасці за парушэнні правілаў палявання не прыцягваўся.
Паважаныя паляўнічыя, рыбаловы і аматары актыўнага адпачынку!
З інфармацыяй аб фактах незаконных паляванняў і рыбалоўства, іншых парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства, за дадатковай інфармацыяй па пытаннях аховы жывёльнага і расліннага свету, растлумачэннем асобных пытанняў прыродаахоўнай тэматыкі, з інфармацыяй аб рабоце і дзеяннях (станоўчых або адмоўных) супрацоўнікаў тэрытарыяльных падраздзяленняў Дзяржінспекцыі, Вы да службовых асоб Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь патэлефанаваўшы па тэлефоне "даверу":
Цэнтральны апарат Дзяржаўнай інспекцыі, г. Мінск: 8 (017) 39-00-000, 8 (033) 333-6-000
Брэсцкая абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету, г. Брэст, 8 (0162) 25-50-00, 8 (033) 633-36-19
Столінская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету, г. Давыд-Гарадок, 8 (01655) 51165, 53373
Уся інфармацыя, якая паступіла, строга канфідэнцыйная.

Столінская міжраённая інспекцыя
аховы жывёльнага і расліннага свету