Столінская раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі"
Месца размяшчэння: 225510, Брэсцкая вобласць, г. Столін, вул. Савецкая, 69, каб. 99.
Кантактны тэлефон/факс: (8016 55) 2 21 73
П.І.І. кіраўніка: першы сакратар - Андрэйкавец Юрый Паўлавіч
Колькасць арганізацыі: па стане на студзень 2024 года - 2999 членаў ГА "БРСМ", аб'яднаных у 100 пярвічных арганізацыі.
Мэта ГА «БРСМ» - стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзейнічанне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці, заснаванай на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях беларускага народа.
Задачы ГА «БРСМ»:
• садзейнічанне распрацоўцы ва ўстаноўленым парадку юрыдычных і сацыяльна-эканамічных гарантый правоў моладзі, якія ўраўноўваюць яе магчымасці з іншымі сацыяльнымі групамі;
• падтрымка ініцыятыў, накіраваных на інтэлектуальнае, духоўнае, фізічнае развіццё моладзі, а таксама стварэнне ўмоў для развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці;
• удзел ва ўстаноўленым парадку ў распрацоўцы маладзёжных праграм;
v выхаванне ў членаў ГА "БРСМ" патрыятызму, як найважнейшай духоўнай і сацыяльнай каштоўнасці.
Прыярытэтнымі напрамкамі работы з моладдзю ў раёне з'яўляюцца:
· грамадзянска-патрыятычнае выхаванне;
· працаўладкаванне моладзі (студатрадаўскі рух);
· падтрымка таленавітай і адоранай моладзі;
· прапаганда здаровага ладу жыцця;
· развіццё валанцёрскага руху;
· міжнароднае супрацоўніцтва;
· праца з моладдзю ў інфармацыйнай прасторы;
· прававое выхаванне моладзі.