Пад зарплатай "у канверце" разумеецца форма аплаты працы работнікаў, аперацыі па якой не адлюстроўваюцца ў рэгістрах бухгалтарскага ўліку і не афармляюцца дакументальна суб'ектамі гаспадарання.
Кожны работнік мае права на своечасовую і ў поўным аб'ёме выплату заработнай платы за выкананую работу.
Атрыманне зарплаты ў "канверце" цягне, для работніка нізкі памер пенсіі ў будучыні.
Часам працаўнікі нават не здагадваюцца аб тым, што ўцягнутыя ў "шэрыя" зарплатныя схемы. З імі заключаюць дагавор, у адпаведнасці з якім яны выконваюць свае функцыі на працягу пэўнага часу, распісваюцца ў ведамасцях аб атрыманні грашовых сродкаў. А калі прыходзіць час афармляць пенсію, можа высветліцца, што ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (далей - ФСАН) або адсутнічаюць звесткі аб рабоце, або ўказаны наймальнікам памер заработнай платы, зыходзячы з якога выплачваліся страхавыя ўзносы, значна ніжэйшыя за фактычны.
Абавязковыя страхавыя ўзносы выплачвае наймальнік з заработнай платы, налічанай у плацежнай ведамасці, пераводзячы грошы ў ФСАН. Ад велічыні страхавых выплат, унесеных у ФСАН, залежыць памер пенсіі, якую будзе атрымліваць работнік па дасягненні пенсіённага ўзросту. Права на працоўную пенсію па ўзросце (мужчыны - 63 гады, жанчыны -58 гадоў) прадастаўляецца пры наяўнасці стажу працы, з выплатай абавязковых страхавых узносаў у ФСАН: у 2024 годзе - не менш за 19 гадоў 6 месяцаў, у 2025 годзе - не менш за 20 гадоў. Можа здарыцца так, што атрымальнік зарплаты "ў канверце" зможа прэтэндаваць толькі на сацыяльную пенсію або пенсію па ўзросце пры няпоўным страхавым стажы пры дасягненні ўзросту: мужчыны - 65 гадоў, жанчыны - 60 гадоў.
Як вынік, ушчамляюцца пенсіённыя правы работніка.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 26 мая 2021 г. №112-З «Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці» ў Рэспубліцы Беларусь узмоцнена адказнасць наймальнікаў за выплату зарплаты «ў канвертах» і з 19 чэрвеня 2021 г. уведзена крымінальная адказнасць за ўхіленне ад выплаты абавязковых страхоў2 платы "ў канвертах".
Аддзел па працы, кіравання
па працы, занятасці і сацыяльнай
абароне Столінскага РВК»
Начальнік упраўлення В.М.Шэлест