Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў пры Міністэрстве эканомікі Рэспублікі Беларусь з 01.10.2019г. знізіў ільготную стаўку па пазыках і лізінгу да 6,5% гадавых у беларускіх рублях.
Нагадаем, што Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў двойчы ў месяц праводзіць конкурс інвестыцыйных праектаў суб'ектаў малога прадпрымальніцтва для аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі.
Фінансавая падтрымка аказваецца суб'ектам малога прадпрымальніцтва, якія зарэгістраваны і ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама маюць права на атрыманне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі ў адпаведнасці з нормамі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 мая 2009 г. № 255 "Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва" .
тэл.+375 29 664-91-01,+375 17 298-35-54