Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // ЭКАНОМІКА // Прадпрымальніцтва

ПРАДПРЫМАЛЬНІЦТВА

13/12/2023 12:12
 Па стане на 1 студзеня 2023 г. на падатковым уліку ў раёне знаходзіцца 1527 суб'ект малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, з іх 1285 індывідуальных прадпрымальнікаў, 222 мікра і малых арганізацый (25 – малых, 197 – мікраарганізацый), 20 – сярэдніх.

За 2022 год ад суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў кансалідаваны бюджэт раёна паступіла 17,8 млн. рублёў ці 24,4% ад агульных паступленняў у бюджэт. Ад суб'ектаў малога прадпрымальніцтва паступіла - 7,4 млн. рублёў або 10,2% ад агульных паступленняў у бюджэт.

У 2022 годзе на тэрыторыі раёна створана 16 - новых прадпрыемстваў і зарэгістравана 120 - індывідуальных прадпрымальнікаў.

Па стане на 1 студзеня 2023 года дзейнасць па заяўным прынцыпе ажыццяўляюць 653 чалавекі, зарэгістравана ў якасці рамесніка 176 чалавек.

Дзейнасць у сферы аграэкатурызму ажыццяўляюць 12 суб'ектаў, з іх: 9 аграсядзіб, зарэгістраваны фізічнымі асобамі, якія пастаянна пражываюць у сельскай мясцовасці і малых гарадскіх паселішчах раёна; 3 аграсядзібы створаны сялянскімі фермерскімі гаспадаркамі (ф/г "Альшаны", ф/г "Бродок", ф/г "Ціхі прычал").

У рамках Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва" ў 2022 годзе 32 індывідуальныя прадпрымальнікі падалі ў Столінскі райвыканкам паведамлення аб пачатку ажыццяўлення дзейнасці.

У 2022 годзе фінансавая падтрымка ў выглядзе субсідый для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, а таксама арганізацыі самазанятасці аказана 4 беспрацоўным грамадзянам на суму больш за 18,7 тыс. рублёў.

Адзін з перспектыўных напрамкаў у актывізацыі прадпрымальніцкай ініцыятывы - уключэнне ў абарот дзяржаўнай маёмасці, якая не выкарыстоўваецца.

Для ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці суб'ектам малога бізнесу здадзена ў арэнду і бязвыплатнае карыстанне больш як 9 тыс. кв. памяшканняў камунальнай уласнасці, якія не выкарыстоўваюцца.

Усяго за перыяд з пачатку 2022 года Столінскім райвыканкамам былі арганізаваны таргі па продажы 3 аб'ектаў нерухомасці, якія не выкарыстоўваюцца, з іх было рэалізавана 3 аб'екты. Усе 3 аб'екты былі набыты з мэтай ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці.

У Столінскім раёне, пры падтрымцы органаў дзяржаўнага кіравання, створаны і паспяхова ажыццяўляе сваю дзейнасць Мясцовы фонд "Цэнтр падтрымкі сельскага развіцця і прадпрымальніцтва" (e-mail:

Rdc-stolin@yandex.by).

Гэтым фондам назапашаны пазітыўны вопыт у развіцці асабістых падсобных гаспадарак сельскага насельніцтва раёна, аказваецца садзейнічанне дробным сельгасвытворцам і прадпрымальнікам у распрацоўцы праектных прапаноў, у стварэнні і развіцці механізма іх мікракрэдытавання.