Аб набыцці бярозавага соку
18/03/2026 14:03
Нарыхтоўка бярозавага соку ў Рэспубліцы Беларусь рэгламентуецца артыкулам 84 Ляснога Кодэкса Рэспублікі Беларусь і Правіламі нарыхтоўкі бярозавага соку, зацверджанымі пастановай Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ад 19.12.2016г. нумар 71 "Аб зацвярджэнні Правілаў нарыхтоўкі пнёў і каранёў, нарыхтоўкі драўняных сокаў, стварэння пладова-ягадных, арэхаплодных і іншых лясных плантацый, па вырошчванні на іх лекавых і іншых раслін, іх нарыхтоўцы, зборы і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь". У адпаведнасці з гэтай пастановай, нарыхтоўка бярозавага соку ажыццяўляецца на ўчастках ляснога фонду не раней як за пяць гадоў да наступлення ўзросту рубак лесу, а таксама на ўчастках ляснога фонду, выдзеленых для высечак галоўнага карыстання. Па пытаннях набыцця бярозавага соку для асабістых патрэб грамадзяне могуць звяртацца ў: Дубойскае лясніцтва (д.Дубой, вул.Савецкая 102,тэл.68546) Столінскае лясніцтва (г.Столін, вул.Кляновая 14,тэл. 62035) Церабяжоўскае лясніцтва(д.Церэ тел.47245) Нарыхтоўка бярозавага соку грамадзянамі вырабляецца пад кантролем працаўнікоў лясной аховы ў пазбяганне парушэння тэхналогіі падсочкі. Кошт 1 літра 35 капеек. Час працы пунктаў рэалізацыі соку насельніцтву з 8.00 да 18.00 гадзін. Парушальнікам парадку нарыхтоўкі драўняных сокаў пагражае адміністрацыйная адказнасць. Згодна з артыкулам 16.16 ч.1 новага Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (якія ўступілі ў сілу з 1 сакавіка 2021г.) парушэнне ўстаноўленых тэрмінаў, прымяненне забароненых сродкаў і метадаў збору драўнянага соку або іншае парушэнне правіл збору цягнуць папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры 5 а на юрыдычную асобу - да 150 базавых велічынь, акрамя гэтага будзе спагнаны ўрон, нанесены навакольнаму асяроддзю ў памеры 0,1 базавай велічыні за кожны літр незаконна нарыхтаванага соку.