Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Навіны

Абласны фестываль-кірмаш "Дажынкі-2024" пройдзе 7 верасня ў горадзе Мікашэвічы

03/09/2024 16:09
 
Ужо ў гэтую суботу ў горадзе Мікашэвічы пройдзе абласны фестываль працаўнікоў сяла "Дажынкі -2024".
Сцэнічная пляцоўка будзе размешчана ў цэнтры горада. Творчыя калектывы і сольныя выканаўцы парадуюць гасцей свята.
Галоўнай падзеяй фестывалю стане цырымонія ўшаноўвання працаўнікоў сяла: кіраўнікоў гаспадарак, камбайнераў, вадзіцеляў, аграномаў.
Узнагародзяць больш за 120 чалавек.
Гандлёвыя рады расцягнуцца больш за 2 км. Асноўная вуліца-Першамайская. Будуць працаваць больш за 100 павільёнаў і намётаў; Для наведвальнікаў арганізуюць больш за 2 тысячы пасадачных месцаў.
Зладзеную прадукцыю пакупнікам прапануюць каля 40 суб'ектаў гаспадарання, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, рамеснікі, пчаляры, а таксама фізічныя асобы.
Дарэчы, прадпрыемствы арганізуюць дэгустацыі. У парку размесцяцца фуд-тракі.