Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Навіны

"Адзін раён - адзін праект"

04/11/2024 16:11
 

 

Створаная па даручэнні Кіраўніка дзяржавы Праграма "Адзін раён - адзін праект" закранае абсалютна ўсе рэгіёны Беларусі. Сёлета ўжо рэалізуюцца 180 інвестпраектаў са стварэннем больш як дзевяці тысяч працоўных месцаў. Іх накіраванасць залежыць ад спецыялізацыі тэрыторыі і яе магчымасцей.

Століншчына - рэгіён сельскагаспадарчы. У прыярытэце, рэалізацыя малака і мяса, а таксама агародніннай прадукцыі, садавіны. Лагічна, што менавіта ў гэтай галіне і вызначаны інвестпраект вышэйназванай праграмы. Так, на стадыі завяршэння рэканструкцыя цяплічнага комплексу КФХ «Альшаны Агра». Плошча аб'екта павялічана з 10 гектараў да 14,2. Папярэдні кошт праекту каля 15 мільёнаў рублёў. Будзе створана каля 35 працоўных месцаў.