Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Навіны

Аграрыі Століншчыны паспяхова пераадолелі першы важны этап веснавых палявых работ

31/03/2026 16:03
 
Аграрыі Століншчыны паспяхова пераадолелі першы важны этап веснавых палявых работ — у раёне поўнасцю завершана сяўба ранніх яравых культур. Своечасовае заканчэнне гэтых работ закладвае надзейны падмурак для будучага ўраджаю. Начальнік аддзела раслінаводства ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дзяніс Касцюкевіч: Цяпер асноўныя намаганні сельгаспрадпрыемстваў сканцэнтраваны на падрыхтоўцы глебы пад сяўбу кукурузы. Паралельна ва ўсіх гаспадарках вядуцца тэхналагічныя аперацыі па зачыненні вільгаці, што крытычна важна для захавання ўрадлівасці глебы і забеспячэнні аптымальных умоў для росту раслін. Акрамя таго, шэраг сельскагаспадарчых арганізацый раёна ўжо пачаў сяўбу шматгадовых траў. Тэмп работ застаецца высокім: аграрыі максімальна эфектыўна выкарыстоўваюць кожны пагодлівы дзень для забеспячэння будучай кармавой базы.