Дырэкцыя фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" апублікавала праграму форуму мастацтваў - 2024.
Меню мае шмат сольнікаў: Алег Газманаў, Дзмітрый Малікаў, Стас П'еха, Сяргей Лазараў, Любоў Успенская, Уладзімір Прэснякоў-малодшы, Вікторыя Алешка, Яраслаў Сумішаўскі і Ані Лорак дадуць канцэрты ў канцэртнай зале «Віцебск». Там жа пройдзе пластычны спектакль Ягора Дружыніна. Начныя опэн-эйры традыцыйна збяруць моладзь, а публіка з вытанчаным густам нацешыцца джазам у філармоніі. Тэатральны квартал парадуе супер-прэм'ерамі сезона, Dream Dance Fest – усёй разнастайнасцю танцавальнай палітры, ад народных скокаў да тэхнічнага кантэмпу.