Работнікі МНС правядуць комплексную ацэнку супрацьпажарнага стану домаўладанняў, а таксама праінфармуюць грамадзян аб наступствах грэбавання правіламі бяспекі. Таксама спецыялісты нагадаюць аб недапушчальнасці пакідання малалетніх дзяцей без нагляду, аб небяспецы пры курэнні ў месцах для сну і неабходнасці ўстаноўкі, падтрымання ў спраўным стане аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у жылых пакоях. Адмысловая ўвага будзе нададзена домаўладанням і кватэрам грамадзян, найболей схільных рызыцы ўзнікнення пажараў. Галоўная задача мерапрыемства - данесці да кожнага жыхара важнасць захавання правілаў пажарнай бяспекі, а таксама папярэдзіць вогненныя трагедыі. Памятайце: бяспека вашага дома - у вашых руках! Беражыце сябе і сваіх блізкіх. У выпадку пажару ці іншай надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па нумары 101 ці 112.