Ганаровую грамату Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта атрымаў Пётр Астапчук, дырыжор Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь, ансамбля народнай музыкі "Выцінанка". ▪️

Пётр Іванавіч вядомы ў творчых колах сваім прафесійным падыходам, любоўю да народнай музыкі і імкненнем захаваць гэтую спадчыну для нашых нашчадкаў.