Сёння прайшло пасяджэнне райвыканкама. Разгледжаны пытанні: - Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту за 1 квартал 2026 года далажыў намеснік старшыні Столінскага райвыканкама Міхаіл Несцяровіч, а судакладчыкам выступіла Ніна Жук, начальнік фінансавага аддзела райвыканкама. - Аб ходзе падрыхтоўкі месцаў масавага адпачынку на водах і аб'ектах да летне-аздараўленчага сезона ў Столінскім раёне далажылі некалькі кіраўнікоў арганізацый раёна: Эдуард Пашкевіч - старшыня Столінскага раённага савета ОСВОД, начальнік выратавальнай станцыі горада Століна; Аляксандр Тарасевіч - дырэктар КУМПП "Столінская ЖКГ"; Антон Маджара - галоўны ўрач ДУ "Столінскі раённы ЦГІЭ"; Андрэй Дамашчук - старшыня Рэчыцкага сельскага выканаўчага камітэта; Іна Шуканава - старшыня Фёдарскага сельскага выканаўчага камітэта; Віталь Чэх - старшыня Беражноўскага сельскага выканаўчага камітэта; Галіна Язубец -старшыня Глінкоўскага сельскага выканаўчага камітэта