Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Навіны

Графічны знак беларускага рубля

03/03/2026 12:03
 Графічны знак афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь - беларускага рубля зацверджаны пастановай Праўлення Нацыянальнага банка ад 27 студзеня 2026 г. № 25. 

Графічны знак уяўляе сабой кірылічную загалоўную літару "Б", з якой пачынаецца слова "Беларусь", што дазваляе асацыяваць выяву з Рэспублікай Беларусь. Па цэнтры літары праведзена паралельная верхняй лініі рыса, якая сімвалізуе ўстойлівасць, раўнавагу і стабільнасць. 

Графічны знак гарманічна ўпісваецца ў міжнародную сістэму графічных знакаў сусветных валют. Яго выкарыстанне садзейнічае павышэнню даверу да беларускага рубля, а таксама падтрыманню пазітыўнага іміджу Рэспублікі Беларусь.