Дзяніс Сілівонік:
— Студэнцкія атрады іграюць важную ролю ў рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі і вырашэнні розных сацыяльных задач. У нашым раёне моладзь актыўна ўдзельнічае ў дабраўпарадкаванні тэрыторый, працуе на аб'ектах сельскай гаспадаркі, у будаўнічых арганізацыях, а таксама на абласной моладзевай будоўлі — узвядзенні моста праз Прыпяць паміж Столінскім і Лунінецкім раёнамі.
На мінулым тыдні прыступілі да працы першыя студэнцкія атрады на прадпрыемстве ТАА «Рольнік», дзе хлопцы і дзяўчаты задзейнічаны на лініі па кансерваванні зялёнага гарошку і іншай прадукцыі, якая вырабляецца прадпрыемствам.
У межах бягучага працоўнага семестра мы павялічылі колькасць працоўных месцаў для ўдзельнікаў студэнцкіх атрадаў. У нас больш за 15 новых прымаючых арганізацый, куды плануем працаўладкаваць больш за 300 маладых жыхароў нашага раёна.
У студзені–маі ўсімі суб’ектамі рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі была праведзена сур'ёзная падрыхтоўчая праца з наймальнікамі, каб забяспечыць максімальную эфектыўнасць і стварыць камфортныя ўмовы для моладзі. У склад студатрадаў мы ў прыярытэтным парадку ўключаем хлопцаў і дзяўчат з сем'яў, прызнаных у сацыяльна небяспечным становішчы (СНС), і тую моладзь, з якой праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа.
Студатрад — гэта не проста праца, гэта выдатная школа дружбы, каманднага духу і фінансавай самастойнасці для юных жыхароў Століншчыны!