Кошт бестурботнасці
07/05/2026 15:05
Кошт бестурботнасці: у Столінскім раёне адбылося 48 пажараў, агонь забраў жыцці 6 чалавек Статыстыка пажараў у Столінскім раёне выклікае сур'ёзную трывогу. З пачатку года на тэрыторыі раёна зафіксавана 48 узгаранняў. Самае страшнае - гэта незаменныя страты: у агні загінулі 6 чалавек. Асаблівая ўвага ратавальнікаў прыкавана да стану гаспадарчых пабудоў, дзе вогненныя здарэнні здараюцца часцей за ўсё. Згодна з аператыўнымі звесткамі, 22 пажары — амаль кожны другі выпадак — адбыліся менавіта ў гаспадарчых пабудовах (хлявах, гаражах, лазнях). Часцяком уладальнікі ставяцца да бяспекі гэтых аб'ектаў меней адказна, чым да жылых хат, што прыводзіць да трагічных наступстваў. Прычынамі пажараў у гаспадарчых пабудовах Століншчыны часцей за ўсё з'яўляюцца: 1. Парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (старая праводка, «скруткі», выкарыстанне самаробных падаўжальнікаў ці пакінутыя ўключанымі электрапрыборы). 2. Парушэнне правіл эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад (неабчышчаныя коміны, перакал печы, выкарыстанне самаробных печаў і абагравальнікаў). 3. Неасцярожнае абыходжанне з агнём (пры курэнні, выпальванні сухой расліннасці і травы на пні). Пажар - хуткі і часта непрадказальны вораг, але многія ўзгаранні можна прадухіліць, выконваючы элементарныя правілы бяспекі: • Сачыце за праводкай. Уся электраправодка ў адрынах і гаражах павінна быць спраўная, а лямпачкі - абаронены шклянымі плафонамі. Сыходзячы, заўсёды абясточвайце пабудову. • Правярайце спраўнасць печаў. Калі ў пабудове ёсць печ, рэгулярна бяліце комін (гэта дапаможа адразу заўважыць якія з'явіліся расколіны) і чысціце яго ад сажы. • Не паліце ў гаспадарчых пабудовах, асабліва там, дзе захоўваецца сена, салома ці дровы. • Не захоўвайце ў гаспадарчых пабудовах гаручыя вадкасці і матэрыялы побач з крыніцамі цяпла ці электрапрыборамі. • Навядзіце парадак на ўчастку. Не складзіруйце гаручае смецце і сухую траву ўшчыльную да сцен пабудоў. Памятайце: выпальванне сухой расліннасці на пні забаронена законам! Разводзіць вогнішчы для спальвання смецця можна толькі ў зацішнае надвор'е на бяспечнай адлегласці ад будынкаў, маючы пад рукой вядро з вадой ці вогнетушыцель. Памятайце: пажар лягчэй папярэдзіць, чым ліквідаваць. Беражыце сябе і сваю маёмасць! У выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі неадкладна тэлефануйце па нумарах 101 ці 112.