Да 1 жніўня Цэнтр ганчарства ў в. Гарадная ператварыўся ў творчую майстэрню пад адкрытым небам. Прыходзьце ўбачыць працу лепшых майстроў і паспрабуйце стварыць свой шэдэўр за ганчарным кругам!
У праграме да 31 ліпеня:
Жывая праца майстроў і майстар-класы (штодзень да 13:00, 28 ліпеня таксама з 14:00 да 18:30).
1 жніўня - КУЛЬМІНАЦЫЯ СВЯТА!
Запрашаем на «Гараднянскі кірмаш» і свята вёскі:
• 12:00 – Відовішчная выгрузка гатовага посуду з печы.
• 13:00 – Святочнае шэсце і ўрачыстае закрыццё пленэру.
• 15:00 – “Гараднянскі кірмаш”: вялікая выстава рамеснікаў і абласны этнаграфічны канцэрт “Рух зямлі”.
Правядзіце гэтыя дні атмасферна! Чакаем вас у Гарадной за натхненнем і ўнікальнымі сувенірамі!