Мэтавая падрыхтоўка - 2026: выбірайце перспектыўную прафесію ўпэўнена!
Міністэрства адукацыі зацвердзіла спіс напрамкаў для мэтавай падрыхтоўкі студэнтаў ВНУ Рэспублікі Беларусь.
Сярод прапанаваных спецыяльнасцей на гэты год прадстаўлены найбольш значныя і патрэбныя эканоміцы нашай дзяржавы галіны:
Педагогіка
Медыцына
Інжынерыя
Сельская гаспадарка
Поўны каталог адукацыйных праграм для мэтавага набору даступны на афіцыйным сайце Нацыянальнага прававога партала.
Да 1 красавіка бягучага года будуць аб'яўлены кантрольныя лічбы агульнага прыёму ва ўніверсітэты, а квоты на мэтавую падрыхтоўку стануць вядомыя да пачатку мая.