Святы ўжо блізка, і хочацца, каб двор ззяў чысцінёй. Але чысціня не павінна каштаваць вам дома ці штрафу! Збор смецця: Прыбярыце сухую траву і леташняе лісце ў мяшкі.
Кампост: Усё, што можа перагніць - у кампост.
Гэта экалагічна і бясплатна. Вываз: Буйное смецце і галінкі лепш вывезці на спецыяльна адведзеныя пляцоўкі.
Калі ўсё ж распалілі вогнішча:
• Рабіце гэта толькі ў зацішнае надвор'е.
• Ачысціце месца пад вогнішча да мінеральнага пласта глебы (пяску/зямлі).
• Трымайце пад рукой вядро вады ці вогнетушыцель.
• Ні на секунду не адыходзіце ад агню, пакуль ён не згасне цалкам.