17 ліпеня на жніве-2026 вызначыўся першы кіроўца, які на МАЗе перавёз больш за 1000 тон збожжа і рапсу. Ім стаў Аляксандр Некрашэвіч з КСУП "Прыпяць-2009". Працаўнік не ўпершыню становіцца лідарам: яго хатняя калекцыя налічвае не адну ганаровую грамату. Павіншаваць героя проста на поле прыехалі старшыня райвыканкама Сяргей Жыдзецкі і старшыня прафсаюза аграрыяў Уладзімір Семянюк, якія ўручылі ўзнагароды і падарункі.