Па стане на 5 жніўня ў 19.25 усе сельгасарганізацыі Столінскага раёна завяршылі ўборку збожжавых і зернебабовых культур. Валавы збор збожжа склаў 120 тыс. тон, пры ўраджайнасці 53,7 ц/га. Дадалі да 2025 года 9,4 тыс. тон і 1,4 ц/га. Сімвалічна, што менавіта Столінскі раён 30 гадоў таму, восенню 1996 года, прыняў першыя ў гісторыі суверэннай Беларусі рэспубліканскія "Дажынкі".