З 8 красавіка пачынаецца рэспубліканская акцыя "Дом без гвалту".
Супрацоўнікі органаў унутраных спраў праводзяць яе сумесна з прадстаўнікамі пракуратуры, міністэрствамі аховы здароўя, адукацыі, а таксама працы і сацыяльнай абароны. Будзе арганізавана наведванне і правядзенне гутарак з грамадзянамі, якія знаходзяцца на ўліку ў органах унутраных спраў за агрэсію да дамачадцаў.