Прававая дапамога прафсаюзаў
29/01/2026 16:01
Прававая дапамога прафсаюзаў: вынікі выязнога прыёму ў Століне 29 студзеня 2026 года прававы інспектар працы Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі правёў выязны прававы прыём. У ходзе сустрэчы былі ўзняты актуальныя пытанні, якія хвалююць членаў прафсаюза: Падаўжэнне працоўных адносін з работнікамі пенсіённага ўзросту; Нарміраванне рабочага часу; Арганізацыя працоўнага часу і яго ўлік. У рамках прававой асветы ўдзельнікаў азнаёмілі з інфармацыяй аб парадку прадастаўлення працоўных і сацыяльных водпускаў. У асветніцкім мерапрыемстве прынялі ўдзел 21 чалавек