Прыём плацяжоў за паслугі аўтамабільных перавозак пасажыраў аўтамабілямі-таксі
11/08/2026 10:08
Пры выкананні аўтамабільных перавозак пасажыраў аўтамабілямі-таксі прыём плацяжоў ажыццяўляецца з выкарыстаннем касавага падсумоўваючага апарата, сумешчанага з таксометрам, з устаноўленым СКНО або праграмнай касы (ч. 6 п. 4 Палажэння N 924/16). Пры прыёме плацяжоў у свой адрас за паслугі аўтамабільных перавозак пасажыраў аўтамабілямі-таксі, у тым ліку заказаныя з выкарыстаннем электроннай інфармацыйнай сістэмы (ЭІС), наяўнымі грашовымі сродкамі і (або) банкаўскімі плацежнымі карткамі суб'екты гаспадарання абавязаны выкарыстоўваць касавы падсумоўваючы апарат, сумешчаны з таксометрам, з устаноўленым сродкам кантролю. Выключэнне прадугледжана для плацяжоў, аплачаных пры дапамозе ЭІС з выкарыстаннем рэквізітаў банкаўскіх плацежных картак. ІМПЗ па Столінскім раёне