
Сёння ў Маларыцкім раёне праходзіць заключны этап камандна-штабных вучэнняў - збор з кіруючым складам органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны Брэсцкай вобласці. У мерапрыемстве бяруць удзел старшыні гар- і райвыканкамаў, іх намеснікі, ваенныя камісары, кіраўнікі сілавых ведамстваў і профільныя спецыялісты рэгіёну.
Столінскі раён на зборы прадстаўляюць:
• старшыня райвыканкама Сяргей Жыдзецкі;
• намеснік старшыні райвыканкама Дзяніс Сіліванік;
• начальнік Столінскага РАУС Максім Лук'янчык;
• ваенны камісар Столінскага раёна Сяргей Патрубейка;
• спецыяліст па абароне дзяржаўных сакрэтаў Анатоль Чарненка.
Асаблівая ўвага ў рамках збору ўдзелена аналізу вынікаў падрыхтоўкі асабовага складу, пытанням павышэння ўзроўню матэрыяльна-тэхнічнай аснашчанасці войскаў тэрытарыяльнай абароны і ўдасканаленню навыкаў кіравання падпарадкаванымі сіламі пры выкананні задач па забеспячэнню бяспекі рэгіёнаў.