Служба "адно акно" інфармуе!
Унікальны ідэнтыфікатар - сродак ідэнтыфікацыі грамадзяніна пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у электроннай форме праз асабісты электронны кабінет на адзіным партале электронных паслуг, г.зн. спецыяльны лагін і пароль. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 жніўня 2017 г. № 637 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб асновах адміністрацыйных працэдур» зацверджана Палажэнне аб парадку атрымання ўнікальнага ідэнтыфікатара. Унікальны ідэнтыфікатар дае магчымасць у персанальным электронным кабінеце на адзіным партале электронных паслуг: - падаць (адклікаць) заяву аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур; - атрымаць адміністрацыйнае рашэнне (апавяшчэнне аб прынятым рашэнні); - падаць (адклікаць) адміністрацыйныя скаргі ў электроннай форме. Пералік адміністрацыйных працэдур, заявы па якіх падаюцца ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг вызначаны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 26 красавіка 2024 г. № 322 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца ў электроннай форме" Хто можа атрымаць унікальны ідэнтыфікатар? Права на атрыманне ідэнтыфікатара ў Беларусі маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства. Для атрымання ідэнтыфікатара неабходна звярнуцца ў службу "адно акно" з дакументам, які сведчыць асобу. Выдача унікальнага ідэнтыфікатара, а таксама фарміраванне часовага пароля ў аўтаматычным рэжыме ажыццяўляюцца службай "адно акно" пры выкананні наступных умоў: • грамадзянінам прадастаўлены сапраўдны дакумент, які сведчыць асобу; • унікальны ідэнтыфікатар грамадзяніну раней не прызначаўся; • грамадзянінам пацверджаны факт выкарыстання нумара тэлефона; • нумар тэлефона не выкарыстоўваецца з іншым унікальным ідэнтыфікатарам; • устаноўлена дакладнасць звестак аб грамадзяніне, указаных у заяве і дакуменце, які сведчыць асобу. Часовы пароль накіроўваецца грамадзяніну праз СМС-паведамленне на нумар тэлефона, указаны ім у заяве, далей пароль можна замяніць на свой пры першым уваходзе ў асабісты кабінет. Служба "адно акно" Столінскага раённага выканаўчага камітэта г. Столін, вул. Савецкая, д. 69, 1 паверх, каб.25. (8 01655) 24440, 21112, 142 ВАЖНА!!!! УНІКАЛЬНЫ ІДЭНТЫФІКАТАР дае магчымасць, не выходзячы з дому, атрымаць даведкі, выпіскі, электронныя дакументы для вырашэння розных сітуацый грамадзян і бізнесу.