Пад кіраўніцтвам старшыні Столінскага раённага выканаўчага камітэта Сяргея Жыдзецкага праходзіць традыцыйная апаратная нарада з удзелам кіраўнікоў аддзелаў, упраўленняў і раённых службаў. У рабоце нарады прымае ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вячорка. На парадак дня вынесены ключавыя пытанні жыццядзейнасці рэгіёна: работа прадпрыемстваў, арганізацый і службаў па забеспячэнні бесперабойнага жыццезабеспячэння насельніцтва раёна; ход рэалізацыі мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні, падтрыманні санітарнага парадку, а таксама ўтрыманні месцаў пахавання, воінскіх пахаванняў і помнікаў на тэрыторыях Відзіборскага і Плотніцкага сельвыканкамаў; разгляд інфармацыйнай запіскі пракуратуры Столінскага раёна "Аб стане законнасці і правапарадку на тэрыторыі раёна па выніках першага паўгоддзя 2026 года"