Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Навіны

Трэці (абласны) этап Рэспубліканскай алімпіяды

13/01/2026 11:01
У Беларусі ўчора стартаваў трэці (абласны) этап Рэспубліканскай алімпіяды па навучальных прадметах .Пяць гарадоў Брэсцкай вобласці прымаюць трэці этап алімпіяды па навучальных прадметах. Рэгіянальны этап пройдзе з 12 да 16 студзеня. У ім будуць спаборнічаць навучэнцы 8-11-х класаў, якія сталі прызёрамі другога этапа рэспубліканскай алімпіяды. Старшакласнікі вызначаць знаўцаў па 18 прадметах. У прыватнасці, у Баранавічах пройдуць выпрабаванні па рускай мове і літаратуры, беларускай мове і літаратуры, гісторыі і грамадазнаўстве. ▪️У Пінску маладыя людзі паспаборнічаюць у веданні інфарматыкі. Базу Кобрына выбралі для алімпіяды па працоўным навучанні. У Маларыце збяруцца лепшыя знаўцы матэматыкі. У Брэсце правядуць алімпіяду па фізіцы, астраноміі, хіміі, біялогіі, геаграфіі, англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай і кітайскай мовах, а таксама па фізкультуры. Навучэнцы Столінскага раёна прадэманструюць свае веды і ўменні па 8 дысцыплінах: "Фізічная культура і здароўе", "Беларуская мова і літаратура", "Руская мова і літаратура", "Фізіка", "Інфарматыка", "Геаграфія", а таксама па замежных мовах - англійскай, нямецкай мовах. Асаблівае значэнне гэтага этапа - у прадастаўленні рэальных пераваг пры паступленні ў ВНУ.