У Беларусі вызначаны пункты правядзення цэнтралізаванага экзамену-2026. Міністэрства адукацыі зацвердзіла пералік са 144 пунктаў, на базе якіх будзе праводзіцца ЦЭ ў 2026 годзе ў асноўныя тэрміны. У рэзервовыя дні ЦЭ пройдзе ў шасці ВНУ: БрэстГТУ, ВДТУ, Гомельскі ГТУ ім. П.А. Сухога, ГрДУ ім. Янкі Купалы, Беларуска-Расійскі ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У іншыя тэрміны ЦЭ можна будзе здаць у адзіным пункце - БДУ. Выпускнікі ўстаноў адукацыі Столінскага раёна будуць здаваць ЦЭ ў ДУА "Сярэдняя школа нумар 3 г.Століна". Рэпетыцыя ЦЭ адбудзецца 31 студзеня 2026 года. Удзел прымуць 638 выпускнікоў раёна.