У Беларусі зацверджана новая рэдакцыя правіл сістэмы імгненных плацяжоў
25/02/2026 11:02
У Беларусі зацверджана новая рэдакцыя правіл сістэмы імгненных плацяжоў у сувязі з укараненнем сэрвісу "КРОК". Адпаведнае рашэнне прынята пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 16 студзеня 2026 года нумар 13, якая ўступіць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання, Сэрвіс "КРОК" - гэта нацыянальны сэрвіс безнаяўных імгненных QR-плацяжоў фізічных асоб на карысць юрыдычных асоб для аплаты тавараў (работ, паслуг), створаны на базе СМП. Дзякуючы гэтаму сэрвісу плацёж займае лічаныя секунды. Сэрвіс даступны кругласутачна без выходных і святочных дзён і працуе без выкарыстання банкаўскіх плацежных картак. Падключэнне да сервісу будзе ажыццяўляцца паэтапна. Да 1 ліпеня 2026 года банкі, якія ўваходзяць у групу значнасці I пераліку сістэмна значных банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, абавязаны забяспечыць для сваіх кліентаў магчымасць правядзення ўнутрыкраінавых імгненных плацяжоў на карысць юрыдычных асоб для аплаты тавараў (работ, паслуг) з выкарыстаннем сэрвісу "КРОК". Да 1 снежня 2026-га да сервісу павінны падключыцца астатнія банкі. Аналагічныя тэрміны ўстаноўлены для банкаў па забеспячэнні фарміравання QR-кода ў рэжыме плацельшчыка і рэжыме арганізацыі гандлю (сэрвісу) пры правядзенні такіх плацяжоў. Таксама ў новай рэдакцыі правіл устаноўлены максімальны памер узнагароджання (платы), якое выплачваецца юрыдычнай асобай банку-атрымальніку: ён не можа перавышаць 0,8 працэнта ад сумы ажыццёўленага плацяжу. "Прынятыя змяненні накіраваны на павышэнне даступнасці і якасці плацежных паслуг, далейшае развіццё безнаяўных разлікаў і забеспячэнне тэхналагічнага адзінства ў плацежнай прасторы краіны", - адзначылі ў Нацбанку.