Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Навіны

У Столінскім раёне адкрыты новы сацыяльны аб'ект для пажылых грамадзян

01/10/2026 12:10
 
1 кастрычніка 2026 года ў в. Хорск адбылося ўрачыстае адкрыццё Дома сумеснага самастойнага пражывання пажылых людзей і інвалідаў ДУ "Столінскі ТЦСАН". 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Столінскага райвыканкама Сяргей Жыдзецкі, намеснік старшыні Дзяніс Сіліванік, прадстаўнікі раённых службаў, сельвыканкама, грамадскіх арганізацый і прадпрыемстваў-партнёраў. 

Вітаючы прысутных, Сяргей Жыдзецкі адзначыў, што адкрыццё аб'екта ў Дзень пажылых людзей сімвалізуе глыбокі клопат дзяржавы аб старэйшым пакаленні. 

За ўклад у стварэнне і аснашчэнне сацыяльнага дома шэрагу арганізацый былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды і Падзячныя пісьмы райвыканкама.