У зале паседжанняў Столінскага райвыканкама пад кіраўніцтвам першага намесніка старшыні Васіля Літвінкевіча прайшла апаратная нарада, на якой разглядаліся ключавыя пытанні жыццядзейнасці раёна.
Першым пытаннем парадку дня стала работа прадпрыемстваў, арганізацый і службаў па забеспячэнні нармальных умоў жыцця насельніцтва Столінскага раёна. Асаблівая ўвага была ўдзелена зладжанасці ўзаемадзеяння ўсіх структур для бесперабойнага функцыянавання інфраструктуры раёна.
Другое пытанне - аб рэалізацыі мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні і санітарным стане тэрыторый Харомскага і Лядзецкага сельвыканкамы. Аб ходзе работ на падведамных тэрыторыях далажылі Антон Маджара - галоўны ўрач ДУ "Столінскі РЦГІЭ", Юрый Арсеновіч - начальнік Столінскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, і старшыні сельвыканкамаў Юлія Стрыбулевіч і Аркадзь Скрабец.
Трэцяе пытанне - аб дзейнасці дзіцячых школ мастацтваў Столінскага раёна. Дакладчык: Вольга Строк, начальнік аддзела культуры.