Урок прымеркаваны да агульнарэспубліканскага свята – Дня жанчын. Асноўныя акцэнты занятку:
На працягу ўсёй гісторыі беларускія жанчыны адыгрывалі ключавую ролю ў развіцці грамадства: выхоўвалі пакаленні з традыцыйнымі каштоўнасцямі гонару, дабрыні і стойкасці, былі маральным арыенцірам, перадаючы мудрасць і духоўную сілу праз стагоддзі.
Сучасныя беларускія жанчыны паспяхова спалучаюць клопат аб сям'і, выхаванне дзяцей з работай і грамадскай дзейнасцю. Іх уклад у розныя сферы жыцця забяспечвае прагрэс беларускага грамадства.