Запрашаем на VIІI Міжнародны пленэр ганчароў пад назвай «Народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: захаванне традыцыйных тэхналогій ганчарства, адраджэнне і развіццё ў сучасных умовах» ў в. Гарадная .
З сённяшняга дня па 1 жніўня ўсіх гасцей чакаюць майстар-класы, на якіх кожны можа паспрабаваць свае здольнасці ў ганчарстве.
Таксама гасцей чакаюць круглыя сталы, абмен творчым вопытам, экскурсіі (урочышча Стасіна, раённы краязнаўчы музей, мастацкая галерэя Сяргея Місюна, Цэнтр драўлянай скульптуры в. Цераблічы)