Паважаныя супрацоўнікі міліцыі, дарагія ветэраны органаў унутраных спраў!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам і 109-й гадавінай утварэння беларускай міліцыі!
Ад вашай працы шмат у чым залежыць вера людзей у закон, фармаванне прававой культуры насельніцтва. Выкарыстоўваючы багаты вопыт, выконваючы правы і законы, вы з гонарам выконваеце свой грамадзянскі і патрыятычны абавязак. Гэтае свята сімвалізуе прыхільнасць праваахоўнікаў да лепшых традыцый служэння народу і краіне, якія закладаліся многімі пакаленнямі.
Дзякуй вам усім за тое, што годна нясеце службу, звязаную з забеспячэннем найважнейшага і фундаментальнага права любога чалавека - права на асабістую бяспеку і годнае жыццё.
Асаблівыя словы ўдзячнасці мы адрасуем жанчынам, якія таксама нясуць на сваіх далікатных плячах гэтую нялёгкую і адказную службу, а таксама ўсім маці і жонкам супрацоўнікаў, якія падтрымліваюць іх у самыя цяжкія хвіліны, захоўваючы цеплыню хатняга агменю, падзяляючы радасці. Жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, міру і дабра.
Столінскі раённы выканаўчы камітэт
Столінскі раённы Савет дэпутатаў