Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Навіны

Віншаванні з прафесійным святам - Днём друку!

05/05/2026 09:05
 Паважаныя супрацоўнікі раённай газеты, работнікі друкарні і ветэраны галіны! Прыміце самыя цёплыя віншаванні з вашым прафесійным святам - Днём друку!

 Гэтае свята аб'ядноўвае захопленых і творчых майстроў друкаванага слова - прадаўжальнікаў нацыянальных традыцый журналістыкі і асветы. Прыгажосцю мовы і сілай таленту ў сучасным патоку падзей і фактаў вы дапамагаеце вылучыць галоўнае, зноў і зноў адкрываючы людзям свет інфармацыі, аналітыкі, даведачнай і мастацкай літаратуры, у якім пераплецены веды і мудрасць пакаленняў. Наша раённая газета "Навіны Палесся" заўсёды адрознівалася вастрынёй думкі, дакладнасцю адзнак, глабальнасцю бачання і непрадузятасцю меркаванняў. А кампетэнтнасць і аб'ектыўнасць журналістаў даюць магчымасць людзям атрымліваць праўдзівую і значную інфармацыю. Шчыра дзякую ўсім журналістам, паліграфістам Століншчыны, ветэранам працы за майстэрства, адданасць сваёй справе і роднай зямлі. Заставайцеся мудрымі, сумленнымі і справядлівымі, каб у самых складаных сітуацыях вам хапала духу казаць праўду. Жадаю заўсёды знаходзіць патрэбныя словы, каб дагрукацца да кожнага чытача і гледача. Няхай з вашай лёгкай рукі ў свет выходзяць добрыя весткі, цікавыя гісторыі, праўдзівыя факты і добрыя навіны. Няхай кожная надрукаваная старонка захапляе чытача, а кожны новы дзень дорыць шчасце і задавальненні ад дасягнення новых вышынь! 
Старшыня райвыканкама С.С.Жыдзецкі