Зіма - гэта не толькі святы, снежкі і санкі. Гэта яшчэ і галалёд, абмаражэнні, ледзяшы, некіравальныя ватрушкі і многае іншае, якое ўтойвае ў сабе пагрозу жыццю і здароўю. Даказана, што марознае надвор'е ў 17 разоў больш небяспечнае, чым гарачае. У холад арганізм зніжае паступленне крыві да канечнасцяў, гэта павялічвае крывяны ціск і павялічвае нагрузку на сэрца. Аб тым, як пазбегнуць непрыемных сітуацый і што рабіць, калі бяда адбылася з вамі ці на вашых вачах, - наша размова з начальнікам аддзела па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі і вышуку Беларускага Чырвонага Крыжа, інструктарам па аказанні першай дапамогі Аляксандрам Выбарным. Як зрабіць абутак менш слізкім? Чаму зімой небяспечна насіць металічныя ўпрыгожанні? Якое падзенне самае небяспечнае?