СТОЛІНСКАЕ РАЙОННАЕ АБ'ЯДНАННЕ АРГАНІЗАЦЫЙ ПРАФСАЮЗАЎ, ЯКІЯ ЎВАХОДЗЯЦЬ У ФЕДЭРАЦЫЮ ПРАФСАЮЗАЎ БЕЛАРУСІ
Брэсцкая вобласць,
г. Столін, вул. Савецкая, 69, каб. 86
Тэл/факс: +375 165528261
Электронны адрас: stolin@fpb.by
Лабадзінская Таццяна Адамаўна - старшыня Столінскага раённага
аб'яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі
Вышэйстаячыя арганізацыі:
Старшыня: Сянько Юрый Аляксеевіч
220126, пр. Пераможцаў, 21, г. Мінск
тэл: + 375 17 3508993; факс: + 375 17 210 43 37
Афіцыйны сайт ФПБ: http://1prof.by
Брэсцкае абласное аб'яднанне прафсаюзаў
Старшыня:
224005, вул. К.Маркса, 19, г. Брэст, тэл./факс: (8-0162) 21 57 37
Афіцыйны сайт: http://brest.1prof.by
Столінскае раённае аб'яднанне прафсаюзаў створана 1 студзеня 2015 года. Прадстаўляе ў Столінскім раёне Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі і інтарэсы прафсаюзных арганізацый, якія ў яго ўваходзяць. Раённае аб'яднанне прафсаюзаў уключае ў сябе больш за 160 прафсаюзных арганізацый. Дзейнічае ў адпаведнасці са Статутам ФПБ, заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, якое рэгулюе дзейнасць прафсаюзаў, забяспечвае каардынацыю дзейнасці арганізацыйных структур членскіх арганізацый ФПБ.
У адпаведнасці з ускладзенымі задачамі Столінскае раённае аб'яднанне арганізацый прафсаюзаў выконвае наступныя функцыі:
прадстаўляе інтарэсы ФПБ, абласнога аб'яднання прафсаюзаў, членаў прафсаюзаў у мясцовых выканаўчых і распарадчых органах, мясцовых Саветах дэпутатаў перад наймальнікамі і іх аб'яднаннямі, у судах і ў адносінах з іншымі арганізацыямі;
у межах прадастаўленых яму паўнамоцтваў, ад імя і ў інтарэсах аб'яднаных прафсаюзных арганізацый, арганізацыйных структур прафсаюзаў, членаў прафсаюзаў вядзе калектыўныя перагаворы з прадстаўнікамі мясцовых распарадчых і выканаўчых органаў, аб'яднанняў наймальнікаў, заключае з імі мясцовыя пагадненні па сацыяльна-эканамічных і працоўных пытаннях, не дапускаючы зніжэння норм палажэнняў, якія дзейнічаюць у генеральным, тарыфных, абласных пагадненнях;
у адпаведнасці з планамі працы і па меры неабходнасці праводзіць кансультацыі, сходы старшынь прафсаюзных камітэтаў, прафсаюзнага актыву, выпрацоўвае адзіныя падыходы па вырашэнні актуальных пытанняў;
садзейнічае развіццю ўзаемных сувязей паміж прафсаюзнымі арганізацыямі, абмену інфармацыяй, вопытам работы, аказвае ім арганізацыйную, метадычную, кансультатыўную і прававую дапамогу ў ажыццяўленні іх паўнамоцтваў і функцый;
своечасова інфармуе ФПБ, абласное аб'яднанне прафсаюзаў, кіруючыя органы галіновых прафсаюзаў па асноўных пытаннях сваёй дзейнасці, аб становішчы спраў у Столінскім раёне, арганізуе аказанне прафсаюзным арганізацыям на месцах неабходнай дапамогі;
выступае ў сродках масавай інфармацыі з выкладаннем і прапагандай пазіцыі і напрамкаў дзейнасці ФПБ, галіновых прафсаюзаў, абласнога аб'яднання прафсаюзаў, аб'яднання прафсаюзаў;
арганізуе і каардынуе правядзенне прафсаюзных акцый, культурна-масавых, спартыўных і іншых мерапрыемстваў у Столінскім раёне;
садзейнічае выкананню рашэнняў кіруючых і рабочых органаў ФПБ і кіруючых органаў яе членскіх арганізацый, інфармуе прафсаюзны актыў аб рабоце ФПБ, абласнога аб'яднання прафсаюзаў;
пры садзейнічанні ФПБ, галіновых прафсаюзаў, абласнога аб'яднання прафсаюзаў арганізуе навучанне прафсаюзных кадраў і актыву Столінскага раёна;
можа выконваць іншыя функцыі, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь, і ажыццяўляць паўнамоцтвы, якія перадаюцца яму ФПБ, абласным аб'яднаннем прафсаюзаў.
ЯКІЯ ІЛЬГОТЫ І ПЕРАВАГІ МАЕ Членаў Прафсаюза ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, практыкай і вопытам прафсаюзнай дзейнасці.
Уступіўшы ў прафсаюз, работнік - сябра прафсаюза атрымлівае права:
на ўсе сацыяльна-эканамічныя нормы і льготы, прадугледжаныя ў калектыўным дагаворы;
на бясплатную юрыдычную дапамогу па сацыяльна-працоўных пытаннях, у тым ліку прыёму на працу, пераводаў па працы і звальненню, працоўнага часу і адпачынку, аховы працы і тэхнікі бяспекі, гарантый і кампенсацый. Прафсаюзы ад імя члена прафсаюза ў якасці яго прадстаўніка могуць без персанальнага ўдзелу работніка па яго даручэнні або просьбе прадстаўляць яго інтарэсы ва ўрэгуляванні рознагалоссяў з працадаўцам;
у разглядзе індывідуальнай працоўнай спрэчкі работніка - члена прафсаюза з работадаўцам або яго прадстаўнікамі;
на садзейнічанне прафсаюза і яго спецыялістаў па пытаннях аплаты працы, памеру заработнай платы і своечасовай яе выплаты;
на садзейнічанне ў павышэнні кваліфікацыі работніка і атрыманні адпаведнага рабочага месца з больш высокай аплатай працы;
на прафсаюзны кантроль арганізацыямі прафсаюзаў за выкананнем працоўных правоў членаў прафсаюзаў;
на дадатковыя гарантыі членам прафсаюзаў, якія ўваходзяць у склад выбарных калегіяльных органаў прафсаюзных арганізацый;
на іх абарону прафсаюзам у выпадку неабгрунтаваных прапаноў на звальненне з працы, іншых несправядлівых дзеянняў;
на падрыхтоўку заяў, скаргаў і іншых судовых дакументаў, неабходных для абароны і аднаўлення парушаных правоў сябраў прафсаюзаў;
на бясплатную прававую дапамогу прафсаюза ў разглядзе яго пытанняў у судзе;
на аператыўную абарону іх інтарэсаў па іншых пытаннях, у тым ліку па паляпшэнні ўмоў працы на канкрэтным працоўным месцы;
на абарону члена прафсаюза пры расследаванні няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, па пытаннях кампенсацыі шкоды, прычыненай іх здароўю на вытворчасці (на рабоце);
на садзейнічанне ў датэрміновым ільготным пенсіянаванні работнікаў - членаў прафсаюзаў, у своечасовым назначэнні ім пенсіённых выплат;
на матэрыяльную дапамогу ў выпадках узнікнення цяжкіх жыццёвых абставін, на пазыку ў прафсаюзнай касе ўзаемадапамогі або ў крэдытным прафсаюзным кааператыве (пры іх наяўнасці);
на дапамогу ў разглядзе сумесна з работадаўцам і вырашэнні пытанняў паляпшэння жыллёва-бытавых умоў работніка, выдзяленні малапрацэнтных крэдытаў на набыццё жылля, будаўніцтва і рамонт жылля, атрымання садовага ўчастка і інш.;
на вырашэнне пытанняў сацыяльнага страхавання члена прафсаюза праз прадстаўніка прафарганізацыі ў камісіі па сацыяльным страхаванні, на дапамогу ў атрыманні льготнай пуцёўкі на санаторна-курортнае лячэнне, на аздараўленне і адпачынак для сябе і членаў сям'і;
на бясплатнае або льготнае карыстанне культурнымі і спартыўнымі збудаваннямі, якія знаходзяцца ў веданні прафсаюза, а таксама культурна-спартыўным інвентаром;
на зварот у прафкам, да яго лідэра, у любы вышэйстаячы прафсаюзны орган па любых пытаннях, магчымасць свабодна выказваць і адстойваць на прафсаюзным сходзе, канферэнцыі сваё меркаванне па пытаннях працоўных, сацыяльных і звязаных з імі адносін, а таксама пытаннях, работы прафсаюзнай арганізацыі, прафкама і яго лідара.
Работнік павінен разумець, што калі ён не член прафсаюза, ён пазбаўляе сябе названай вышэй дапамогі прафсаюза, выракае сябе заўсёды заставацца сам-насам з работадаўцам.
Прафсаюзная арганізацыя не нясе адказнасці за парушэнні правоў работнікаў - не членаў прафсаюза.
ГРАФІК ПРЫЁМУ ГРАМАДЗЯН
Столінскае раённае аб'яднанне прафсаюзаў
225510, г. Столін, вул. Савецкая, 69, каб. 109
Старшыня Лабадзінская Таццяна Адамаўна |
Першая серада месяца з 14-00 да 18-00 |
Брэсцкае абласное аб'яднанне прафсаюзаў
224005, г. Брэст, вул. К.Маркса, 19
Старшыня
т. 8 (0162) 21 57 37
т. 8 (0162) 21 56 78
Асабісты прыём грамадзян і юрыдычных асоб:
1-ы аўторак месяца з 8.00 да 13.00
Намеснік старшыні
Чуль Раман Валянцінавіч
т. 8 (0162) 21 57 38
Асабісты прыём грамадзян і юрыдычных асоб:
1-ы панядзелак месяца з 14.00 да 18.00
У адпаведнасці з Інструкцыяй ад 16 лютага 2015 года № 65 "Аб арганізацыі прыёму грамадзян прававымі (галоўнымі прававымі) інспектарамі працы прававой інспекцыі працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў раённых, гарадскіх (рэгіянальных) аб'яднаннях прафсаюзаў" кожны апошні чацвер месяца прававым інспектарам працы прававой інспекцыі працы ФПБ ажыццяўляецца прыём грамадзян у раённым аб'яднанні прафсаюзаў.
Прыём грамадзян накіраваны на аказанне юрыдычнай кансультацыі па пытаннях, якія датычацца растлумачэнняў норм заканадаўства, якія рэгулююць сферу працоўных і звязаных з імі праваадносін.
Прыём грамадзян ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планам-графікам прыёму грамадзян прававымі інспектарамі працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі адзін раз у месяц.
У залежнасці ад тэрытарыяльнага размяшчэння, арганізацыйных і тэхнічных магчымасцей прыём можа ажыццяўляцца як у першай палове дня, так і ў другой.
Працягласць прыёму ва ўстаноўлены дзень складае не менш за 2 гадзіны.
Прававы інспектар працы, які праводзіць прыём грамадзян, у межах сваёй кампетэнцыі і ў адпаведнасці з заканадаўствам дае вуснае тлумачэнне па сутнасці пастаўленых пытанняў.
Не могуць быць прадметам разгляду пры прыёме прававымі інспектарамі працы пытанні, якія падлягаюць разгляду ў парадку канстытуцыйнага, крымінальнага, грамадзянскага судаводства, вядзення па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях, а таксама ў іншым парадку, устаноўленым заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
Для сустрэчы з прававым інспектарам Вы можаце звярнуцца ў апошні чацвер месяца ў Столінскае раённае аб'яднанне прафсаюзаў па адрасе ў г. Столін, вул. Савецкая, 69, каб. 86, альбо запісацца на прыём па тэлефонах: (8 016 55) 202 61 +375 29 801 37 86.
Пра месца і час прыёму можна даведацца на старонцы Столінскага райвыканкама сайта Брэсцкага аблвыканкама і на старонках Столінскай раённай газеты "Навiны Палесся".
ТУРЫЗМ І АДПАЧЫНАК
ТЭУП "Беларустурыст" забяспечыць Вас найлепшым абслугоўваннем і ліквідуе любую нязручнасць, якая можа перашкаджаць Вашаму адпачынку. ТЭУП "Беларустурыст" - гэта не толькі камфартабельны адпачынак, але і цікавыя экскурсійныя праграмы.
УП "Белпрафсаюзкурорт"
www.kurort.by
САНАТАРНА-КУРОРТНАЕ УНІТАРНАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА «БЕЛПРАФСАЮЗКУРОРТ» запрашае ўсіх жадаючых у санаторыі, размешчаныя на берагах азёр і рэк, у хваёвых борах і дубровах Беларусі. Мінеральныя воды і лячэбныя гразі, фізіятэрапія і электрасвятлолячэнне, фітатэрапія і сауна, лячэбная фізкультура і тэрэнкуры, клімататэрапія дапамогуць Вам аднавіць жыццёвыя сілы, зняць фізічную і псіхалагічную стому.