Усе школы, гімназія і дзіцячыя сады раёна гатовы расчыніць свае дзверы для юных жыхароў Століншчыны.
Новы навучальны год у лічбах:
• 9340 навучэнцаў сядуць за школьныя парты ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі раёна;
• 830 першакласнікаў упершыню пераступяць парог школы і пачуюць свой першы званок;
• 2215 выхаванцаў прымуць дзіцячыя дашкольныя ўстановы Століншчыны.
У школах і дзіцячых садах раёна праведзены неабходныя рамонтныя работы, абноўлена матэрыяльна-тэхнічная база, забяспечаны бяспечныя і камфортныя ўмовы для вучобы, развіцця і выхавання падрастаючага пакалення.