Дзень Незалежнасці - сімвал
суверэнітэту нашай дзяржавы, адзінства беларускага народа, міру, стабільнасці,
доблесці і воінскай Славы. Галоўнае свята краіны непарыўна звязана з Вялікім
Подзвігам нашага народа, які гераічна абараніў свабоду і незалежнасць. 3 ліпеня
– яскравае сведчанне самаадданасці, патрыятызму і любові да Радзімы, напамін аб
неабходнасці мірнай працай развіваць родны край, рабіць яго больш прыгожым і
багацейшым.
Сення мы аддаём даніну
павагі загінуўшым на палях бітваў у імя вызвалення Радзімы, ушаноўваем
ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны за іх ратныя і працоўныя подзвігі. Мы імкнемся
быць дастойнымі памяці герояў-вызваліцеляў і на іх прыкладзе выхоўваць маладое
пакаленне.
Жадаем усім моцнага
здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў у працы на карысць нашай любімай Радзімы!
Міру, дабра, працвітання нашай роднай Беларусі!
Са святам! З Днём
Рэспублікі! З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Столінскі раённы выканаўчы
камітэт