Столинский районный исполнительный комитет

Столинский районный исполнительный комитет
burger
Главная // VI Всебелорусское народное собрание

Грамадская прыёмная: Пытанні і прапановы ад навучэнцаў

06/01/2021 14:35

У мінулую пятніцу, 11 снежня, у грамадскай прыёмнай працаваў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей СІДАРЭВІЧ, да якога на прыём прыйшла навучэнка каледжа Яна Слуцкая.

Навучэнку трэцяга курса і будучую выпускніцу аддзялення бухгалтарскага ўліку, аналізу і кантролю навучальнай установы цікавіў шэраг хвалюючых не толькі яе, але і многіх іншых навучэнцаў, пытанняў.
Першае, на што дзяўчына звярнула ўвагу – гэта размеркаванне выпускнікоў. Тыя, хто добра вучыцца, маюць перавагу над астатнімі, але для працадаўцаў вельмі часта патрэбны працоўны стаж не меней за адзін год. А дзе яго ўзяць выпускніку? Праблема? Так.
Таксама Яну і яшчэ пяць-шэсць выпускнікоў кожнай групы турбуе пытанне, што на момант атрымання дыплома ім яшчэ не споўніцца 18 гадоў. А да першага жніўня ім, бюджэтнікам, трэба абавязкова працаўладкавацца. І тут зноў могуць паўстаць праблемы, таму што працадаўцы не вельмі ахвотна бяруць на работу непаўналетніх.
Яшчэ Яна цікавілася пытаннем далейшага навучання ў вышэйшай навучальнай установе. І справа не ў тым, каб працягнуць навучанне па спецыяльнасці, а вучыцца, як кажуць, з нуля. А для гэтага трэба праходзіць цэнтралізаванае тэсціраванне, на якім толькі агульнаадукацыйныя прадметы. Ды справа ў тым, што выпускнікі сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў не праходзілі гэтыя прадметы як мінімум два гады. І, каб набраць добрыя балы на тэсціраванні, трэба наймаць рэпетытараў, што не заўсёды па кішэні. Чаму б не зрабіць для выпускнікоў каледжаў і ліцэяў асобны план паступлення, як гэта робіцца, напрыклад, для «мэтавікоў»?
Сяргей Сідарэвіч занатаваў усе пытанні і прапановы дзяўчыны, якая выступіла ад імя многіх навучэнцаў каледжа, і паабяцаў некаторыя з пытанняў пераадрасаваць у бліжэйшы час дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандру Бабаловічу.
Нагадваем, што грамадская прыёмная працуе па серадах і пятніцах з 17.00 да 18.00 гадзін у кабінеце № 25 (служба «адно акно» раённага выканаўчага камітэта), тэлефон 2.04.38.

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки